Севярынец перарваў сваю серыю выйгрышных праймерыз: Драгічын прагаласаваў за іншага

14.03.2020 / 19:16

На гэтым тыдні ўдзельнікі праймерыз ад апазіцыі накіраваліся ў Брэсцкую вобласць. Сёння праймерыз прайшлі ў Брэсце і Драгічыне.

У Драгічыне галасы размеркаваліся наступным чынам:

Юрась Губарэвіч — 24 галасы, Павел Севярынец — 13 галасоў, Мікалай Казлоў — 1, Аляксей Янукевіч — 0, Вольга Кавалькова — 0.

Варта адзначыць, што Губарэвіч каранямі — з Драгічынскага раёна, з сяла Вулька-Сыманаўская.

Nashaniva.com