У Мадрыдзе медыкі спынілі тэсціраванне на каранавірус пры слаба выражаных сімптомах
14.03.2020 / 18:42
Іспанія наганяе Італію па колькасці заражэнняў каранавірусам. Па стане на сярэдзіну дня 14 красавіка ў краіне зафіксавана больш за 6000 выпадкаў, 191 чалавек памёр.
Найбольшая колькасць выпадкаў фіксуецца ў Мадрыдзе, сталіцы Іспаніі. Медыкі там не паспяваюць ажыццяўляць тэсціраванне. У сувязі з гэтым яны прынялі рашэнне надалей не ажыццяўляць тэсты на каранавірус, калі яго сімптомы слаба выражаныя, паведамляе El Pais.
Урад распрацоўвае пастанову аб абмежаванні актыўнасці ў краіне пачынаючы ад панядзелка.