Крамы Apple зачыніліся ва ўсіх краінах, акрамя Кітая

14.03.2020 / 15:49

З 14 па 27 сакавіка кампанія Apple закрывае ўсе свае афлайн-крамы з-за каранавіруса. Пра гэта паведамляе генеральны дырэктар Apple Цім Кук у Twitter.

Паводле яго слоў, гэта ўклад кампаніі ў барацьбу з глабальным распаўсюджваннем новага каранавіруса, «паколькі найлепшы спосаб супрацьстаяць пандэміі — абмежаваць кантакты і паменшыць перасоўванне людзей».

Характэрна, што на тэрыторыі мацерыковага Кітая крамы будуць працягваць працаваць. Верагодна, гэта звязана з тым, што сітуацыя з каранавірусам там стабілізавалася, таму бізнэс разглядае Кітай зараз як найбольш бяспечны рэгіён.

Nashaniva.com