У Віцебскай вобласці абследуюць вайскоўца, што ездзіў у Італію

13.03.2020 / 21:44

Вайскоўца пасля паездкі ў Італію змясцілі ва ўстанову аховы здароўя Віцебскай вобласці для даабследавання, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

У ведамстве ўдакладнілі, што станам на 13 сакавіка грамадзянін адчувае сябе нармальна. У вайсковай частцы праведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Nashaniva.com