Па сацсетках разляцеўся фэйк пра смерць дырэктара «Марка» Мікалая Мартынава

13.03.2020 / 18:48

Размешчаная на некаторых сайтах інфармацыя аб смерці ад каранавіруса аднаго з кіраўнікоў беларускага прадпрыемства з'яўляецца фэйкавай і не адпавядае рэчаіснасці, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Гаворка ідзе пра заснавальніка «Марка» Мікалая Мартынава. Раней некаторыя інтэрнэт-сайты (Vitebsk.biz) і суполкі ў сацсетках («Мая краіна Беларусь») распаўсюдзілі непраўдзівую інфармацыю пра яго смерць ад каранавіруса.

Фота: Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебска

Nashaniva.com, фота: Сяржук Серабро, Народныя навіны Віцебска