СМІ паведамлялі пра каранавірус у бразільскага прэзідэнта. Але пазней інфармацыю абверглі

дапоўнена

13.03.2020 / 17:16

Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару здаў першы тэст на наяўнасць каранавіруса, і ён быў станоўчым, паведамляе мясцовае выданне Journal O Dia.

Прэзідэнту трэба будзе прайсці кантрольны тэст, паведамляе выданне.

Аднак пазней інфармацыю абверглі. Паведамляецца, што тэст Балсанару быў адмоўны.

Балсанару здаў тэст на каранавірус пасля таго, як у яго памочніка пасля візіту ў ЗША выявілі COVID-19.

Прэс-сакратар прэзідэнта Бразіліі Фабіа Вайнгартэн на мінулым тыдні разам з Балсанару наведаў ЗША і кантактаваў з прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Nashaniva.com