На трасе М1 фура «Вольва» сутыкнулася з «Саабам»

09.03.2020 / 17:10

Як паведамляе СК, сёння днём 47-гадовы кіроўца седлавога цягача «Вольва», які рухаўся па дарозе М1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі», пры развароце сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем Saab. Той рухаўся ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ пасажыр легкавога аўтамабіля з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны.

Nashaniva.com