У Італіі каранавірусам інфікаваны яшчэ адзін кіраўнік рэгіёна

08.03.2020 / 16:04

Кіраўнік італьянскага рэгіёна П'емонт Альберта Чырыа здаў станоўчы вынік на каранавірус, стаўшы другім рэгіянальным прэзідэнтам, які захварэў за апошнія 24 гадзіны, паведамляе RAI.

Чырыа заявіў, што ў яго няма сімптомаў хваробы, але цяпер ён будзе знаходзіцца дома ў ізаляцыі з жонкай і двума дзецьмі.

У суботу стала вядома аб тым, што каранавірус выявілі ў кіраўніка рэгіёна Лацыё Ніколы Дзынгарэцці.

Паводле апошніх звестак, колькасць інфіцыраваных у Італіі перавысіла 5000 чалавек, памерлі 233 пацыенты.

Nashaniva.com