Суд у Парагваі адправіў Раналдзіньё пад варту. Яго затрымалі з фальшывым пашпартам

07.03.2020 / 11:14

Xue Yuge/Xinhua

Суд у сталіцы Парагвая Асунсьёне прыняў рашэнне адправіць пад варту былога нападніка «Барселоны» і зборнай Бразіліі Раналдзіньё, паведамляе агенцтва Reuters. Па словах кіраўніка следчага дэпартамента парагвайскай паліцыі Гілберта Флейтаса, суд не пагадзіўся з пракуратурай, якая прапаноўвала больш мяккі варыянт пакарання.

Раналдзіньё і яго брата затрымалі ў Асунсьёне 5 сакавіка, пасля таго як падчас ператрусу былі выяўленыя фальшывыя пашпарты. Сапраўднага замежнага паспарта бразільца пазбавілі яшчэ у 2018 годзе з-за нявыплаты падаткаў, дадае РБК.

Раналдзіньё — чэмпіён свету 2002 года. У складзе «Барселоны» ён выйграў два чэмпіянаты Іспаніі і стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў. Гуляючы за «Мілан», паўабаронца стаў чэмпіёнам Італіі.

Nashaniva.com