Макей: Пакуль няма сэнсу працаваць над дарожнымі картамі з Расіяй

05.03.2020 / 16:43

Мінск не бачыць сэнсу працаваць над «дарожнымі картамі» па паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, пакуль не вырашаны пытанні з пастаўкамі нафты ў краіну, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей журналістам у чацвер у Мінску, піша Interfax.by.

«Давайце (…) вырашым пытанне з нафтавымі пастаўкамі, а потым ужо будзем далей думаць. Не працуе цяпер працоўная група [Беларусі і Расіі па інтэграцыі], і сэнсу няма цяпер працаваць над гэтымі «дарожнымі» картамі, пакуль не будуць вырашаны гэтыя пытанні», — сказаў Макей.

Nashaniva.com