На Старым замку ў Гродне паставілі новы купал ФОТА

04.03.2020 / 13:45

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.

Купал на ўязную браму гродзенскага Старога замка паднялі 4 сакавіка, піша Радыё Свабода.

У вышыню ён сягае 8 метраў. Драўляны каркас купала абшыты меддзю і пакрыты слоем волава. З часам метал мусіць пацямнець. Пазней на яго ўсталююць шпіль. Форма купала цягам працэсу рэканструкцыі выклікала спрэчкі і абмеркаванні. Варыянты, якія разглядаліся, былі падобныя да «гарбуза», «цыбуліны», «мячыка»; нейкі — больш круглы, іншы больш пляскаты. Такія азначэнні гучалі падчас дыскусій.

Цяперашнюю форму стварылі ў выніку абʼяднання варыянту навуковага кіраўніка Старога замка Уладзіміра Бачкова і польскага навукоўца з Уроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца купаламі і пісаў пра іх дысертацыю.

Цяпер заканчваецца першы этап рэканструкцыі Старога замка ў Гродне. Неўзабаве пачнецца другі — аднаўленне каралеўскага палаца.

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.

Фота Леаніда Шчаглова, БЕЛТА.