Ацаніце гэты дуэт Ганны Шаркуновай і Змітра Вайцюшкевіча. «Шалі» ВІДЭА

22.02.2020 / 23:10

«Шалі» — беларускі кавер на песню Shallow з фільма «Зорка нарадзілася». Гэта калабарацыя двух вельмі розных артыстаў: Ганны Шаркуновай і Змітра Вайцюшкевіча. Але ў музыцы, як і ў кіно, часта здараюцца самыя нечаканыя саюзы.

Аўтар беларускага тэксту — Мікіта Найдзёнаў. Рэжысёр кліпа — Святлана Яфімік, Дзмітры Звераў. Віяланчэль — Міхал Радунскі.

«Ці тое я стала сентыментальнай альбо гэта дуэт Ганны Шаркуновай і Змітра Вайцюшкевіча так расчуліў, але я так шчыра радуюся поспехам Мовафэсту і маю ціхі спадзеў, што нашым дзецям усё ж будзе прасцей», — напісала Наста Дашкевіч.

Сяргей Гезгала