ЗША і талібы падпішуць гістарычнае пагадненне

21.02.2020 / 21:44

ЗША і талібы маюць намер падпісаць гістарычнае пагадненне, закліканае пракласці шлях да спынення вайны ў Афганістане, піша CBS.

Дзярждэпартамэнт ЗША і талібы заявілі, што пасля тыднёвага перамір'я на тэрыторыі Афганістана яны пагадзіліся падпісаць пагадненне 29 лютага.

«Пасля паспяховай рэалізацыі гэтага пагаднення чакаецца, што будзе падпісана пагадненне паміж ЗША і талібамі», — сказаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа, дадаўшы, што перамовы паміж талібамі і афганскім урадам пачнуцца неўзабаве пасля гэтага.

Nashaniva.com