За межамі Кітая каранавірусам заразіліся ўжо больш за тысячу чалавек

20.02.2020 / 21:53

За межамі Кітая зафіксавана 1076 выпадкаў захворвання на каранавірус COVID-19 у 26 краінах свету, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

Цяпер вядома пра сем смяротных выпадкаў за межамі Кітая.

Так, за апошнія суткі зафіксавалі 5 выпадкаў заражэння ў Іране, 2 з якіх былі смяротныя.

"Outside #China, there are now 1076 #COVID19 cases in 26 countries, with seven deaths.

In the past 24 hours the Islamic Republic of #Iran has reported 5 cases, 2 of which have died"-@DrTedros #coronavirus

— World Health Organization (WHO) (@WHO) February 20, 2020

Nashaniva.com