Пад Бярозай УАЗ урэзаўся ў дрэва: тры чалавекі атрымалі траўмы

19.02.2020 / 13:02

Здарэнне адбылося 19 лютага каля 10:20 на аўтадарозе Н-81 — Боркі — Чарнякова — Малыя Ляскавічы, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.

Вадзіцель УАЗа не даў рады кіраванню, з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва. Ён і двое пасажыраў шпіталізаваныя.

На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ, следчы і эксперт. Абставіны і прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Nashaniva.com