Зяленскі і Пуцін стэлефанаваліся, каб абмеркаваць новую сустрэчу

14.02.2020 / 18:36

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, паведамляе офіс украінскага прэзідэнта.

Бакі абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас Нармандскага саміту 9 снежня 2019 года ў Парыжы, а таксама падрыхтоўку да наступнай сустрэчы лідараў «Нармандскай чацвёркі».

Бакі таксама абмеркавалі вызваленне людзей, якіх утрымліваюць на часова акупаваных тэрыторыях Данбаса і Крыма, а таксама ў Расіі — пагадзіліся «актывізаваць працу на ўзроўні Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску для рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцяў».

Nashaniva.com