Лукашэнку ў Светлагорску падарылі пано, выразанае з беленай целюлозы ФОТАФАКТ

14.02.2020 / 15:35

president.gov.by

Работнікі Светлагорскага ЦКК пасля размовы з кіраўніком дзяржавы ўручылі яму свой падарунак. Прадстаўнікі завода перадалі пано, выразанае з беларускай беленай цэлюлозы.

На карціне паказана малая радзіма кіраўніка дзяржавы. На пано цэнтральнае месца займае адноўлены дом, дзе Аляксандр Лукашэнка жыў са сваёй маці.