Беларусь і «Газпром» падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн на газ на 2020 год

14.02.2020 / 14:46

Сёння ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі, міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і старшыні праўлення «Газпрома» Аляксея Мілера. Бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў газавай сферы, піша БелТА.

«Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка падпісалі пратакол паміж «Газпромам» і ўрадам Беларусі, у адпаведнасці з якім вызначаны парадак фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2020 годзе», — гаворыцца ў паведамленні канцэрна.