Каранавірус можа перадавацца дзіцяці ва ўлонні

05.02.2020 / 21:51

Новы каранавірус можа перадавацца ад маці да яе ненароджанага дзіцяці, паведамілі лекары дзіцячай бальніцы ва Ухані, піша Reuters.

2 лютага пацыентка з каранавірусам нарадзіла дзіця. Немаўля абследавалі праз 30 гадзін і пацвердзілі наяўнасць каранавіруснай інфекцыі.

У нованароджанага стабільныя паказчыкі жыццёва важных функцый, няма ні ліхаманкі, ні кашлю, але назіраецца дыхавіца.

Nashaniva.com