Невядомыя на ўседарожніку спрабавалі прарвацца ў рэзідэнцыю Трампа

31.01.2020 / 22:08

Паліцыя затрымала двух чалавек пасля таго, як уседарожнік спрабаваў прарвацца ў рэзідэнцыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Мар-а-Лага, паведамляе NBC Miami.

Машына праламала загароды на двух кантрольна-прапускных пунктах. Паліцэйскія адкрылі агонь, калі аўтамабіль спрабаваў з'ехаць з месца здарэння.

У выніку паліцыя затрымала двух чалавек.

Дональд Трамп і першая лэдзі павінны адправіцца ў Мар-а-Лага сёння днём.

Nashaniva.com