КДБ затрымаў галоўнага змагара са злодзеямі ў законе Уладзіміра Ціхіню. Сын: Не за хабар

27.01.2020 / 15:02

Затрыманы былы начальнік 2-а ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня. Пра гэта паведаміў «Нашай Ніве» яго сын.

«Бацька быў затрыманы 24 студзеня, знаходзіцца ў СІЗА КДБ», — патлумачыў ён.

Сын сцвярджае, што затрыманне не звязана з атрыманнем хабару, пра што паведаміў тэлеграм-канал Нехта.

Уладзімір Ціхіня яшчэ з 1990-х гадоў лічыўся галоўным змагаром са злодзеямі ў законе. Ён быў адпраўлены ў адстаўку ў снежні 2019 года.

Nashaniva.com