Пуцін адмовіўся быць «настаўнікам» як у Сінгапуры

22.01.2020 / 22:47

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раскрытыкаваў ідэю заняць пасаду «настаўніка» кіраўніка дзяржавы пасля выбараў 2024 года, як гэта было ў Сінгапуры, піша РБК.

Першы прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Куан Ю, стваральнік сінгапурскага эканамічнага цуду, калі сышоў у адстаўку, выконваў ролю міністра-настаўніка.

Пуцін, адказваючы на ​​пытанне студэнткі аб тым, ці магчыма ўвядзенне ў Расіі пасады настаўніка, падкрэсліў, што ў выпадку ўзнікнення нейкага новага інстытута над прэзідэнтам, гэта падарве інстытут прэзідэнта і прывядзе да двоеўладдзя ў Расіі.

«У розных краінах розная сітуацыя, розная гісторыя, розная культура. У нас, калі з'явіцца нейкі інстытут над прэзідэнтам, гэта будзе азначаць двоеўладдзе. Абсалютна згубная сітуацыя для такой краіны, як Расія», — растлумачыў кіраўнік Крамля.

Nashaniva.com