У цэнтры сталіцы рабочы сарваўся з 14 паверха

22.01.2020 / 14:49

Здарэнне адбылося каля аднаго з дамоў на вул.Валадарскага. Там сёння ў 10.40 адбылося абвальванне мантажнай люлькі, у якой знаходзіўся 49-гадовы рабочы, піша СК.

Яна сарвалася з вышыні 14 паверха. У выніку падзення мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы.

На месцы працуе следчая група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Nashaniva.com