Беларусь і Расія дасягнулі пагаднення аб кампенсацыі за брудную нафту

20.01.2020 / 16:29

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

«Адбыліся перамовы з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Ігара Ляшэнкі. Бакі дасягнулі пагаднення аб падыходах і методыцы кампенсацыі за брудную нафту», — сказалі ў прэс-службе.

Дэталі дамоўленасцей не паведамляюцца.

Што тычыцца перспектывы далейшых перамоваў, адзначана, што бакі рэгулярна вядуць дыялог на ўзроўні спецыялістаў.

Nashaniva.com