У Маскве ахова пераблытала беларускага спевака з п’яным фанатам і спрабавала вывесці са сцэны

Беларускі пост-панк-гурт «Петля пристрастия» ў нядзелю, 12 студзеня, выступаў у маскоўскім клубе «Главклаб». Там і здарыўся казус з аховай: яна пераблытала саліста Іллю Чарапко-Самахвалава з фанатам і спрабавала выправадзіць яго са сцэны.

14.01.2020 / 18:03

Саліст Ілля Чарапко-Самахвалаў. Фота з лістападаўскага канцэрта.

«На сцэну забраўся хлопец і скокнуў у залу, ахова ў цемры не разабралася і падумала, што ён застаўся танцаваць, а паспрабавала вывесці са сцэны самога саліста гурта Іллю. Але сітуацыю вельмі хутка вырашылі», — расказалі «Нашай Ніве» самі музыкі. Усміхаюцца, што такое на іх выступленні здарылася ўпершыню.

View this post on Instagram

A post shared by Петля Пристрастия (@petliaband) on

Прыхільнікі гурта цяпер жартуюць у сацыяльных сетках: вакаліст так энергічна танчыць, што не дзіва, што ахова яго пераблытала з п’яным фанатам.

Nashaniva.com