У Абхазіі прызначаць новыя выбары «прэзідэнта»

10.01.2020 / 22:28

«Вярхоўны суд» самаабвешчанай Абхазіі ў пятніцу адмяніў рашэнне «ЦВК краіны» аб выніках выбараў «прэзідэнта» і пастанавіў прызначыць паўторныя выбары, перадае ТАСС.

Вызначэнне суда ўступіла ў сілу ў пятніцу.

Адмена вынікаў вераснёўскіх выбараў была галоўным патрабаваннем апазіцыі, якая выступае супраць дзеючага «прэзідэнта» Рауля Хаджымбы.

Nashaniva.com