Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнтам Украіны, Ірана і генерал-губернатару Канады

08.01.2020 / 16:19

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму, прэзідэнту Ірана Хасану Раўхані і генерал-губернатару Канады Жулі Пэет у сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку крушэння самалёта авіякампаніі «Міжнародныя авіялініі Украіны» паблізу Тэгерана, паведамляе БелТА

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі трагічнае паведамленне і падзяляюць боль незаменнай страты.

Нагадаем, што самалёт МАУ Boeing 737 разбіўся каля іранскай сталіцы неўзабаве пасля ўзлёту з аэрапорта ў Тэгеране раніцай у сераду. На яго борце знаходзіліся грамадзяне розных краін — 167 пасажыраў і 9 членаў экіпажа.

Nashaniva.com