Уладальнік Amazon на некалькі хвілін перастаў быць самым багатым чалавекам свету

16.12.2019 / 22:15

Кіраўнік Amazon Джэф Безас вечарам 16 снежня на некалькі хвілін перастаў быць самым багатым чалавекам у свеце, піша Forbes са спасылкай на ўласны рэйтынг.

Прыкладна а 19:00 прэзідэнт групы кампаній Louis Vuitton Moët Hennessy (LVMH) Бернар Арно выйшаў на першае месца — яго багацце дасягнула $109,6 мільярда супраць $109,5 мільярда ў Безаса. Але ўжо праз некалькі хвілін француз саступіў лідарства.

Nashaniva.com