«Барабулька з артышокам і кіноа, карэ цяляці…» Чым Пуцін карміў Лукашэнку

07.12.2019 / 18:42

Пуцін і Лукашэнка адасобіліся і працягваюць перамовы за абедам. Дэлегацыі на чале з Мядзведзевым і Румасам абедаюць асобна ад прэзідэнтаў.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Пул №3», блізкі да прэс-службы прэзідэнта РФ.

Пуцін частуе Лукашэнку барабулькай з артышокам, карэ цяляці з запечанай цыбуляй, шарбетам з мандарына і вінамі з Дзіўнаморскага. 

А поўнае меню сфатаграфаваў тэлеграм-канал «Пул Першага», блізкі да беларускага кіраўніка.

Крыніца адзначае, што абед ужо «дайшоў да дэсерту».

Nashaniva.com