Лукашэнка распавёў пра галоўнае дасягненне Беларусі і Сербіі

03.12.2019 / 16:51

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёння падчас выступу ў Народнай скупшчыне Сербіі, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка, напрыклад, звярнуў увагу, што ў гэтым годзе краіны адзначылі 25-годдзе дыпламатычных адносін. Па словах кіраўніка дзяржавы, за гэты час пройдзены няпросты гістарычны шлях. «Наша галоўнае дасягненне — магчымасць быць гаспадарамі на сваёй зямлі, самастойна вызначаць кірункі развіцця, адпаведныя духу часу і дзяржаўным інтарэсам», - падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Nashaniva.com