Рэдактар «Советской Белоруссии»: Паводзіны некаторых назіральнікаў — гэта рэкецірства з 1990-х
22.11.2019 / 22:48
Паводзіны на выбарчых участках з боку некаторых назіральнікаў, якія былі зафіксаваны на выбарах дэпутатаў, — гэта рэкецірства з 1990-х. Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Дзмітрый Жук у эфіры праграмы «Клуб рэдактараў» на канале БТ-1.
Тое, як дзейнічалі некаторыя назіральнікі, Дзмітрыю Жуку вельмі нагадала «метады работы рэкету ў 1990-я гады».
«Часам гэта выглядала вельмі брыдка», — сказаў Жук.