Абласныя «Дажынкі» ў Мінскай вобласці пройдуць на «Барысаў-арэне»

07.10.2019 / 17:25

Абласныя «Дажынкі» пройдуць у Барысаве 12 кастрычніка, мерапрыемства збярэ каля 15 тыс. чалавек, піша БелТА.

Традыцыйна на вуліцах горада разгорнецца выстава-кірмаш, будуць працаваць творчыя пляцоўкі і горад майстроў.

Асаблівасцю сёлетняга свята хлебаробаў стане незвычайнае месца правядзення. Сёлета дэлегацыі раёнаў, працаўнікі вёскі і запрошаныя госці збяруцца пад адкрытым небам на стадыёне «Барысаў-Арэна».