Францужанка хацела назваць сына Джыхадам — не дазволілі

28.09.2019 / 09:20

Суд французскага горада Дыжон забараніў называць дзіця імем Джыхад, піша France Info.

Хлопчык нарадзіўся яшчэ ў лістападзе 2018 года. Мама захацела назваць дзіця Джыхадам, але выбар такога імя выклікаў сумневы ва ўладаў.

Суд палічыў, што такое імя будзе шкодзіць інтарэсам дзіцяці, бо слова асацыюецца з ісламісцкімі тэрарыстычнымі рухамі. У выніку хлопчыка назвалі Джахід.

Nashaniva.com