Мадура абвясціў пра прыбыццё на «расійскую радзіму»

24.09.2019 / 16:28

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыбыў у Расію. Пра гэта ён напісаў у твітары, апублікаваўшы фатаграфіі з месца яго сустрэчы ў аэрапорце.

«Мы прыбылі на расійскую радзіму, каб умацаваць нашы гістарычныя і вельмі пазітыўныя ўзаемаадносіны і павагу паміж нашымі народамі», — напісаў ён.

Llegamos a la Patria rusa para afianzar nuestras históricas y muy positivas relaciones de intercambio y respeto entre nuestros pueblos. La hermandad que hemos construido a lo largo de los años, es eje fundamental para la construcción del futuro próspero de Venezuela. pic.twitter.com/maQ0zDE71X

— Nicolás Maduro (@NicolasMaduro) 24 сентября 2019 г.

Паводле яго слоў, брацкія адносіны, якія Масква і Каракас пабудавалі за гады, «з'яўляюцца фундаментальнай воссю для будаўніцтва квітнеючай будучыні Венесуэлы».

Раней венесуэльскі лідар адзначыў, што ў час візіту ў Расію сустрэнецца з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, а таксама расійскімі прадпрымальнікамі. Паводле яго слоў, бакі маюць намер абмеркаваць дынаміку двухбаковых адносінаў, а таксама знайсці новыя метады актывацыі ўзаемадзеяння ў галіне эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры.

Nashaniva.com