На борце самалёта Мінск — Шарм-эль-Шэйх мінчук зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне ВІДЭА

«Такое на памяці нашай авіакампаніі «Белавія» здараецца ўпершыню», — пракаментавала «Нашай Ніве» прэс-сакратарка кампаніі Настасся Бакіноўская.

20.09.2019 / 11:53

Дзмітрый і Настасся ляцелі чартэрным рэйсам у Егіпет. Калі самалёт набраў вышыню 10 кіламетраў, Дзмітры папрасіў дазволу ў бортправадніка скарыстацца мікрафонам і ў прысутнасці ўсіх пасажыраў зрабіў сваёй каханай прапанову рукі і сэрца.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Belavia - Belarusian airlines (@belavia.airlines)

«Загадзя бортправаднікоў не папярэджваў ніхто. Але калі Дзмітрый папрасіў дазволу скарыстацца гучнай сувяззю, яму не адмовілі. Дарэчы, падарыць валошкі, які з’яўляюцца сімвалам нашай авіякампаніі, ён прыняў рашэнне самастойна», — удакладняе прэс-сакратарка.

Настасся адказала: «Так».

А вось сярод карыстальнікаў інстаграма «Белавіі», куды выклалі відэа, рамантычная прапанова выклікала неадназначную рэакцыю. Калі некаторыя віншавалі і захапляліся ўчынкам хлопцам, то іншыя палічылі гэта «паказухай» і «нікому не патрэбным мерапрыемствам».

НТ