Хлопец адмовіўся катаць незнаёмку на матацыкле і атрымаў вялікія непрыемнасці

19.09.2019 / 15:51

Здарэнне адбылося каля крамы на Лагойскім тракце, паведамляе сталічная міліцыя.

Да ўладальніка матацыкла «Хонда GL 1800»падышла незнаёмая жанчына і стала прасіць пракаціць яе на матацыкле. Калі малады чалавек адмовіўся, яна раззлавалася і кінула ў матацыкл пляшку шампанскага і пашкодзіла яго.

Хлопец звярнуўся ў міліцыю, шкоду ён ацаніў у 700 рублёў.

Жанчыну хутка знайшлі. Гэта 38-гадовая беспрацоўная. Свой учынак яна патлумачыла станам алкагольнага ап'янення, аднак адзначыла, што спіртнымі напоямі не злоўжывае.

Nashaniva.com