Макей сустрэўся з новым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС

10.09.2019 / 14:12

mfa.gov.by

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей 10 верасня правёў сустрэчу з новым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзіркам Шубелем, паведамляе сайт ведамства.

 Макей прыняў у Шубеля копіі даверчых грамат і абмеркаваў з новым паслом стан і перспектывы адносінаў Беларусі і ЕС. У размове былі закранутыя пытанні аб спрашчэнні візавых працэдураў, фінансавай дапамогі з боку ЕС, арганізацыі мерапрыемстваў па лініі «Усходняга партнёрства».

 Уладзімір Макей падкрэсліў, што ў дыялозе паміж Мінскам і Брусэлем ёсць значныя дасягненні, а таксама выказаў спадзеў, што абнаўленне кіраўніцтва ЕС і фармаванне новага складу Еўракамісіі будуць садзейнічаць прагрэсу ў заключэнні новага пагаднення Беларусь — ЕС.

Nashaniva.com