У Нідэрландах здарылася страляніна: тры чалавекі загінулі

09.09.2019 / 23:39

9 верасня ў нідэрландскім горадзе Дордрэхт адбыўся інцыдэнт са стралянінай.

Паліцыя Ратэрдама паведаміла, што ахвярамі страляніны сталі тры чалавекі. Сярод загінулых мужчына і двое дзяцей, параненая жанчына.

Выданне De Telegraaf без спасылак на крыніцы паведамляе, што загінулы мужчына быў паліцэйскім. Мяркуецца, што ён пачаў страляць, а потым скончыў жыццё самагубствам.

Bij het schietincident #Dordrecht #Heimerstein zijn drie dodelijke slachtoffers gevallen. Een persoon raakte zwaargewond. Nadere bijzonderheden volgen zo spoedig mogelijk. pic.twitter.com/uTvZv8SmW0

— Politie Rotterdam eo (@Politie_Rdam) September 9, 2019

Nashaniva.com