У Мінску з'явілася «надземнае метро» ФОТАФАКТ

09.09.2019 / 13:49

На галерэі, якая злучае корпусы мінскага завода «Гарызонт» (над вуліцай Куйбышава), з'явіўся мурал «Надземная галінка метро». Яго аўтар — Андрэй Бусел, а праца створана для фестывалю Vulica Brasil.

«Разлом часу, расколіна прасторы, ехала сабе метро ў Чыкага і бац ужо ў Мінску», — паведамляецца на старонцы Vulica Brasil у фэйсбуку.

Фота Вольгі Савіч