Аўтар рэбрэндынгу мінскага «Дынама» назваў Лукашэнку «губернатарам беларускай вобласці»

08.09.2019 / 20:58

«Губернатар беларускай вобласці проста прыгажунчык», — так пракаментаваў расійскі дызайнер Міхаіл Анціпін у сваім твітары прапанову кіраўніка Беларусі правесці Алімпійскія гульні сумесна з Расіяй ці Украінай.

Губернатор белорусской области просто красавчик — отличная идея https://t.co/soSSaq6Qp4

— Михаил Антипин (@Mihanti) September 6, 2019

«Шкада, што не ўсе разумеюць іронію майго каментара», — напісаў ён пасля.

Міхаіл Анціпін — выхадзец з Кастрамы. Ён арт-дырэктар маскоўскай кампаніі Queberten, якая сёлета рабіла рэбрэндынг мінскага хакейнага «Дынама» і хакейнага чэмпіяната краіны.

Nashaniva.com