«Добрая памяць па ім назаўжды ў нашых сэрцах»: Лукашэнка выказаў спачуванні па Мугабэ

06.09.2019 / 16:10

Фота з Вікіпедыі

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве ў сувязі са смерцю вядомага дзяржаўнага дзеяча і былога прэзідэнта гэтай краіны Роберта Мугабэ. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Пайшоў з жыцця чалавек, які зрабіў неацэнны ўнёсак у набыццё незалежнасці і ўмацаванне зімбабвійскай дзяржавы, павышэнне аўтарытэту і ўплыву вашай краіны на Афрыканскім кантыненце і міжнароднай арэне. Добрая памяць аб ім назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах», - гаворыцца ў спачуванні.

Nashaniva.com