У Гомелі дзяўчына не змагла зняць пярсцёнак з безыменнага пальца: дапамаглі ратавальнікі

04.09.2019 / 23:02

3 верасня 27-гадовая дзяўчына была вымушаная звярнуцца па дапамогу да ратавальнікаў, яна не змагла зняць пярсцёнак з безыменнага пальца правай рукі.

Прыехаўшы, ратавальнікі за некалькі хвілін знялі з дапамогай кусачкаў пярсцёнак. Стан дзяўчыны здавальняючы, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Nashaniva.com