Лукашэнка: Хацеў ездзіць на працу на ровары, але ўсё сапсаваў Валодзя Зяленскі

02.09.2019 / 23:31

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што яму заўсёды хацелася ездзіць на працу на ровары або электраматацыкле, але ён адмовіўся ад гэтай ідэі з-за Уладзіміра Зяленскага. Фрагмент з гэтай заявай паказаў канал АНТ.

Лукашэнка ў першы дзень навучальнага года наведаў адну з мінскіх школ-новабудоўляў, дзе правёў урок для старшакласнікаў і выклікаў да дошкі некалькі вучняў, каб абмяняцца думкамі.

Лукашэнка, у прыватнасці, прызнаўся, што з'яўляецца прыхільнікам электратранспарту.

«Мяне заўсёды цягне да таго, сесці на электрычны матацыкл або ровар і паехаць на працу. Але ўсё сапсаваў Зяленскі. Прэзідэнт Украіны Валодзя Зяленскі, калі яго абралі, … сказаў: «Я буду на ровары ездзіць», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка растлумачыў — адразу ж правядуць паралель, маўляў, ён пераймае стыль Зяленскага.

Nashaniva.com