Расійскі бацюшка разагнаўся на электрасамакаце да 80 км/г ВІДЭА

02.09.2019 / 20:34

У Смаленску мужчына ў расе на высокай хуткасці праехаў па трасе на электрасамакаце. Паездка святара патрапіла на відэа ў мясцовую суполку «Укантакце».

Хуткасць бацюшкі на электрасамакаце магла дасягаць 80 кіламетраў у гадзіну.

«Чым вышэйшая хуткасць, тым хутчэй будзе сустрэча з начальнікам», — жартуюць адміністратары мясцовай суполкі.

Nashaniva.com