Адна з найбольшых газет Украіны спыніла выпуск на паперы

02.09.2019 / 18:50

Медыяхолдынг Media Group Ukraine, які ўваходзіць у холдынгавую кампанію SCM Рыната Ахметава, абвясціў аб спыненні выпуску газеты «Сегодня» з 27 верасня 2019 года.

Адзначаецца, што інфармацыйны брэнд «Сегодня» канцэнтруецца на распрацоўцы лічбавых і тэлевізійных фарматаў. 27 верасня 2019 года выйдзе апошні нумар штодзённай газеты.

Nashaniva.com