Пятро Парашэнка знайшоў новую працу ў Вярхоўнай Радзе

02.09.2019 / 18:32

На сайце Вярхоўнай рады апублікаваны склад камітэтаў парламента. Паводле гэтых дадзеных, экс-прэзідэнт Украіны, дэпутат ад «Еўрапейскай салідарнасці» Пётр Парашэнка стаў членам камітэта па пытаннях інтэграцыі з Еўрапейскім саюзам.

Кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія і экс-старшыня Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій («Еўрапейская салідарнасць») увайшлі ў склад камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і выведкі. Кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка зоймецца пытаннямі сацыяльнай палітыкі і абароны правоў ветэранаў.

Nashaniva.com