У Лідзе жанчына звалілася ў калодзеж: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

02.09.2019 / 09:57

Здарэнне адбылося 1 верасня на вуліцы Хасанаўскай. У 11:20 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў калодзеж звалілася жанчына, піша 112.by

Жанчына набірала ваду з калодзежа. І чарговы раз пацягнуўшыся за вядром, не ўтрымала раўнавагу і звалілася ўніз. Глыбіня склала 6 метраў.

Жанчыну дасталі работнікі МНС пры дапамозе лесвіцы і выратавальнай вяроўкі, пасля чаго перададзена брыгадзе хуткай дапамогі і дастаўлена ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».