Феерверк на фестывалі «Аблокі малака» ў Брэсце паляцеў у жылы дом ВІДЭА

31.08.2019 / 16:30

Феерверк на фестывалі «Аблокі малака» мог скончыцца пажарам. Як паведамляе телеграм канал Nexta, учора, 30 жніўня, у Брэсце праходзіў фестываль, арганізаваны кампаніяй «Савушкаў прадукт». Парадаваць гараджан вырашылі феерверкам, але ён паляцеў у бок шматпавярховіка.

«Абышлося без пацярпелых, але відэа, вядома, не для слабых нерваў», — піша блогер.

Nashaniva.com