Лукашэнка паразмаўляў сёння і з Мядзведзевым

30.08.2019 / 13:13

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У ходзе размовы бакі закранулі тэматыку беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных галінах і ролю ўрадаў у вырашэнні пытанняў, якія застаюцца. Было выказана перакананне, што ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках інтэграцыйных праектаў будзе садзейнічаць росту дабрабыту грамадзян і ўмацаванню міждзяржаўнага дыялогу.

Nashaniva.com