Грузавік уехаў у хату ў Пружанскім раёне

28.08.2019 / 17:11

У Пружанскім раёне грузавы аўтамабіль, што адчапіўся ад буксіра, з паўпрычэпам заехаў у прыватны дом, паведамляе міліцыя.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося сёння каля 3.20 у вёсцы Вялікае Сяло. Паводле папярэдняй інфармацыі, 39-гадовы берасцеец кіраваў аўтамабілем Volvo FL10, які буксіраваў на жорсткім счапленні грузавік КамАЗ з паўпрычэпам (цыстэрна была пустой). На закругленні дарогі счапленне лопнула, і КамАЗ па інерцыі паехаў прама. Грузавік сутыкнуўся з аўтамабілем «Опель», затым знёс сем пралётаў плота і ўрэзаўся ў жылы дом.

Ніхто не пацярпеў.